21 кастрычніка 2025 года нам, Цэнтру банкаўскіх тэхналогій , спаўняецца 28 гадоў. За гэтыя гады мы прайшлі шлях ад невялікай каманды аднадумцаў да вядучага распрацоўшчыка комплексных ІТ-рашэнняў, якія дапамагаюць бізнэсу і дзяржаве рухацца наперад.
Сёння ЦБТ захоўвае статус аднаго з ключавых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння для Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і фінансавага сектара, а таксама актыўна прыцягваецца да рэалізацыі інавацыйных праектаў дзяржаўнага маштабу. У іх ліку - распрацоўка адной з самых значных платформ - Беларускага лічбавага рубля, а таксама стварэнне Суверэннай платформы штучнага інтэлекту, якая павінна забяспечыць тэхналагічную незалежнасць і бяспеку краіны.
Нашы кампетэнцыі ўвесь час пашыраюцца. Сёння ЦБТ рэалізуе комплексныя праекты ў вобласці:
- AI-тэхналогій для бізнесу
- RPA (робатызацыі працэсаў)
- Web -распрацоўкі і тэхнічнага суправаджэння
- Кібербяспекі і аховы даных
- Заказной распрацоўкі ПЗ
- Стварэнне і суправаджэнне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм
28 гадоў працы: нашы дасягненні
- 28+ гадоў экспертызы ў стварэнні комплексных лічбавых прадуктаў
- 1000+ паспяховых праектаў
- 180+ высокакваліфікаваных экспертаў
- 20+ тэхналагічных стэкаў
У гэты дзень мы хочам выказаць шчырую падзяку ўсім нашым супрацоўнікам, кліентам і партнёрам. Ваш давер, падтрымка і прафесійны падыход дазваляюць нам пераадольваць любыя выклікі і дасягаць новыя вышыні. Мы ўпэўненыя, што наперадзе нас чакаюць яшчэ больш маштабныя здзяйсненні і праекты. Няхай наша супрацоўніцтва прыносіць узаемны поспех і натхняе на інавацыі!

