16.10.2025

Менавіта так мы назвалі свой турыстычны злёт, які прайшоў у мінулыя выходныя.

Тры дні праляцелі незаўважна. Сапраўдная турыстычная рамантыка, жыццё ў палатках, песні ля вогнішча цесна перапляталіся з творчымі конкурсамі, спартыўнымі і кулінарнымі спаборніцтвамі. У кожнага была магчымасць праявіць свае навыкі, прадэманстраваць таленты і папрактыкавацца ў дасціпнасці.

Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, сапраўдную асалоду ад зносін з калегамі і сябрамі, здаровы спаборніцкі азарт.

А хто ж перамог? Перамагло ЦБТ - дружны, актыўны і крэатыўны калектыў аднадумцаў, заўсёды гатовых зладжана працаваць і весела адпачываць.

З упэўненасцю можна сказаць: ПЕРАЗАГРУЗКА адбылася!