Сёння ў Цэнтры банкаўскіх тэхналогій адбылося ўзнагароджанне працаўнікоў, чый бесперапынны стаж працы ў кампаніі складае 5, 10, 15 і больш гадоў.
Для нас гэта не проста лічбы, а сведчанне высокай сталасці, прафесіяналізму і сапраўднай адданасці агульнай справе. Вопыт, назапашаны нашай камандай за гады працы, - ключавая канкурэнтная перавага і аснова стабільнасці, якую мы забяспечваем кліентам.
Мы дзякуем кожнаму работніку за ўклад у развіццё кампаніі, за энергію, ініцыятыўнасць і імкненне да лепшага выніку.
Віншуем усіх узнагароджаных і жадаем новых прафесійных дасягненняў, цікавых задач і далейшага росту разам з ЦБТ!

