9 Мая - Дзень Перамогі, дзяржаўная памятная дата, якая адлюстроўвае завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны.
У гэты дзень мы гаворым "дзякуй" тым, хто падарыў нам жыццё, свабоду і мірнае неба. Тым, хто выдужаў, не зламаўся і перадаў нам права будаваць будучыню.
Сёння, як ніколі, важна берагчы памяць, перадаваць яе далей і будаваць сваю сучаснасць з павагай да мінулага. Няхай прыклад ветэранаў натхняе нас на годныя справы, а мір і згода застаюцца галоўнай каштоўнасцю.
Жадаем вам міру, цяпла ў хаце і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай неба заўсёды будзе мірным, а побач - тыя, хто дарагі.
З Днём Перамогі!

