Аўтаматычнае азнаямленне з выпіскамі з загадаў

Аўтаматычнае азнаямленне з выпіскамі з загадаў

Рабатызацыя для HR

Праблема

У Кліента працэс азнаямлення з выпіскамі з загадаў вельмі працаёмкі, асабліва ў пікавыя нагрузкі (прэміраванне да святочных дзён), калі 4 работнікі кадравай службы павінны азнаёміць з выпіскамі звыш 6000 супрацоўнікаў.

Пры гэтым важная хуткасць выканання аперацый, выключэнне памылак пры "нарэзцы" групавых загадаў на індывідуальныя выпіскі і накіраванні іх па маршрутах азнаямлення ў сістэме электроннага дакументазвароту (далей - СЭД).

Пры высокай працаёмкасці працэсу працаўнікі кадравай службы часта дапушчалі памылкі.

Задачы праекта

Без дапрацоўкі спецыялізаваных комплексаў за кароткія тэрміны патрабуецца аўтаматызаваць працэсы фарміравання групавых і індывідуальных выпісак, азнаямлення з імі работнікаў.

Аб праекце

Намі выканана рабатызацыя працэсаў, у якіх праграмны робат у рэгламенце і па камандах карыстальнікаў:

  • правярае наяўнасць неапрацаваных выпісак з загада;
  • фарміруе выпіскі з загада для індывідуальнага або групавога азнаямлення;
  • рэгіструе і накіроўвае выпіскі на азнаямленне работнікам у СЭД;
  • кантралюе працэс азнаямлення, накіроўваючы работнікам напамінкі;
  • накіроўвае па электроннай пошце паведамленне работніку кадравай службы ў выпадку адмовы работніка кампаніі ад азнаямлення з выпіскай з загада:
  • архівуе захаваныя выпіскі з загада па заканчэнні ўсталяванага тэрміна;
  • накіроўвае зацікаўленым справаздачу аб праведзенай рабоце.

Усе неабходныя аперацыі па азнаямленні з выпісамі праграмны робат выконвае як тэхналагічны карыстач СЭД. Узаемадзеянне ажыццяўляе па інтэрфейсе сістэмы, працуе як прасунуты карыстач Microsoft Office (Word, Excel, Outlook) c файлавай сістэмай, праграмай архівацыі дадзеных.

Стэк тэхналогій

Sherpa RPA , C# , PowerShell

Вынік праекта

Атрымалася аўтаматызаваць руцінны механічны працэс без склададзеных дарагіх інтэграцый. Хуткасць выканання аперацый павялічылася ў 4-5 разоў.

Павысілася якасць выніку працэсу: менш як 0,1 працэнта выпісак накіроўваецца на ручную апрацоўку.

Сумарная эканомія працоўнага часу 4-х супрацоўнікаў кадравай службы як мінімум 10 гадзін у дзень (да 1,25 FTE) за кошт перадачы праграмнаму робату руцінных, механічных аперацый.

Значна вырас узровень скразной аўтаматызацыі працэсу - да 95% FTP.